Жывая бібліятэка: Людзі больш, чым стэрэатыпы (Мінск)

Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая рада" 24 кастрычніка 2015 года ладзіць "Жывую бібліятэку" ў Мінску. Мерапрыемства "Людзі больш, чым стэрэатыпы" прысвечана першай гадавіне існавання "Жывых бібліятэк" у Беларусі.

Мерапрыемства ўключае размовы з цікавымі людзьмі, канцэрт і фуршэт з нагоды святкавання гадавіны беларускай "Жывой бібліятэкі".

Сустрэча скіравана на пазбаўленне ад стэрэатыпаў.

"Жывая Бібліятэка" - незвычайная бібліятэка, тут замест "кніг" выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі. Адпаведна, ёсць 3 ролі: "Кніга", "Чытач" і "Бібліятэкар". "Кніга" - гэта чалавек, які мае рэдкую прафесію, ідэнтычнасць альбо ўнікальны досвед. "Чытач" - гэта ўдзельнік мерапрыемства. "Бібліятэкар" - арганізатар мерапрыемства, які ў любую хвіліну адкажа на ўсе Вашы пытанні.

Падчас мерапрыемства можна задаць пытанні прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп, даведацца пра іх жыццёвы досвед, пачуцці, праблемы ў грамадстве. Сустрэча дапаможа лепш разумець людзей вакол Вас - сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі Вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Талбухіна, 4, Бар "ДК". Пачатак - а 16-й гадзіне.

Каб стаць удзельнікам мерапрыемства, запоўніце анлайн-анкету.

Калі Вы жадаеце стаць валанцёрам "Жывой бібліятэкі", дапамагчы з пошукам "Кніг" ці Вы самі "Кніга", лістуйце на е-мэйл: [email protected].

Паводле StudRada.org.