Журналісцкія трэвэл-гранты на асвятленне крызісаў (ЗША)
Журналісты, якія асвятляюць крызісныя сітуацыі, могуць падаць заяўку на атрыманне трэвэл-гранта ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША.
Гранты Персефоны Міэль прызначаны для журналісцкіх праектаў, прысвечаных крызісам, пра якія мала распавядаюць традыцыйныя амерыканскія СМІ. Гранты выдаткоўвае Пулітцэраўскі цэнтр асвятілення крызісаў пры садзейнічанні "Internews" (Злучаныя Штаты) для падтрымкі прафесіяналаў, якія жывуць па-за межамі ЗША, у рэалізацыі іх рэпартажаў і пашырэнні міжнароднай аўдыторыі. Сродкі таксама прызначаны для журналістаў, якія не маюць права доступу да іншых грантаў і магчымасці публікаваць свае працы за межамі сваіх краін.
На конкурс прымаюцца праекты журналістаў, пісьменнікаў, фатографаў, прадзюсараў радыёперадач і стваральнікаў фільмаў - штатных журналістаў і фрылансераў. Патрабаванні да суіскальнікаў: свабоднае валоданне ангельскай, праца ў сваёй краіне. Вітаюцца заяўкі ад жанчын.
Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Крыніца IJnet.org.