Журналісцкі вэбінар па асвятленні тэмаў, звязаных з міжнародным тэрарызмам

Фундацыя нацыянальнай прэсы (Злучаныя Штаты) 17 лютага 2016 года ладзіць бясплатны вэбінар (на ангельскай мове) "Як журналістам асвятляць тэмы, звязаныя з тэрарызмам, знаходзячыся ўдалечыні ад месца падзей?".

Журналісты, якія зацікаўлены ў асвятленні тэмаў, звязаных з узброеным экстрэмізмам, могуць праглядзець дадзены вэбінар.

Тэмы вэбінару: як працаваць над матэрыяламі пра ДАІШ, знаходзячыся на бяспечнай адлегласці ад месца падзей; як спалучаць інфармацыю з розных краін для стварэння больш глыбокіх гісторый.

Падрабязней пра вэбінар можна даведацца тут.

Пачатак вэбінару - а 20-й гадзіне па мінскім часе. Каб зарэгістравацца на вэбінар, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.