Журналісцкі конкурс Інстытута народанасельніцтва (ЗША)

Інстытут народанасельніцтва (ЗША) ладзіць конкурс для журналістаў, якія асвятляюць пытанні ў галіне развіцця і сусветнага народанасельніцтва.

Журы конкурсу ўлічвае патэнцыял прадстаўленых матэрыялаў у галіне асветы ды інфармавання палітыкаў і шырокай грамадскасці пра праблемы, звязаныя з ростам колькасці насельніцтва.

Намінацыі конкурсу: публікацыя ў друку; кніга; радыёшоў; відэа і дакументалістыка; ТБ-шоў; рэдакцыйная карыкатура; рэдакцыйны артыкул, каментар; кампанія ў сацыяльных медыя.

Конкурсныя працы мусяць быць апублікаваныя (выйсці ў эфір) у перыяд з 1 верасня 2015 па 31 жніўня 2016 года.

Дэдлайн - 31 кастрычніка 2016 года. Інфармацыя пра ўмовы падачы заяўкі - па гэтай спасылцы.

 

 

 

Паводле IJnet.org.