Жаночая справа - адукацыйны тур па прамоўцыі актыўнасці жанчын у камерцыйным і грамадскім сектары
аўт, 2016-08-02 12:26
У жніўні 2016 года ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве ў межах кампаніі "Жаночая справа" (Беларусь) пройдуць адукацыйныя воркшопы і сустрэчы-"сняданкі", прысвечаныя прамоўцыі актыўнасці жанчын у грамадскім і камерцыйным сектары. Запрашаюцца тыя, хто хоча распачаць уласную справу ў гэтых сферах. Вітаюцца актывісткі, прадпрымальніцы, г.д.
Тэмы заняткаў: пастаноўка мэты і яе рэалізацыя, прэзентацыя ідэі і перамовы, камунікацыя з кліентамі, г.д.
Мерапрыемствы пройдуць з 16-га па 27-га жніўня 2016 года. З праграмай можна азнаёміцца на гэтай старонцы.
Уваход на мерапрыемствы - вольны, па рэгістрацыі!
Паводле Delo.Tilda.ws.