Збор заявак на «Валанцёрскі фэст 2018»

«Валанцёрскі фэст 2018» пачынае збор заявак на ўдзел ад арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак. 15 верасня 2018 года «Валанцёрскі фэст» збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым. Арганізацыі/ініцыятывы/культурна-адукацыйная пляцоўкі мусяць да 9 верасня запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу.

БНМС «РАДА» апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў/валанцёрак. У дзень фэсту ўсе сустракаюцца, знаёмяцца, размяркоўваюцца па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі і пачынаюць валанцёрыць!

Сёлета «Валанцёрскі фэст» пройдзе ўжо ў другі раз. Летась ён сабраў больш за семдзесят удзельнікаў і ўдзельніц. Скарыстайся магчымасцю знайсці валанцёраў і валанцёрак, распавесці пра сябе і пазнаёміцца з іншымі! Па ўсіх пытаннях лістуй на [email protected].

Крыніца: rada.fm