Запрашаюцца журналісты на Глабальны моладзевы форум у Дубаі

Youth Time International Movement запрашае маладых журналістаў на Глабальны моладзевы форум, які адбудзецца ў Дубаі з 23 па 27 лістапада 2017. Форум збярэ больш за 100 удзельнікаў і ўдзельніц з усіх краін свету. Удзельнік збяруцца з мэтай абмеркаваць ідэі і вырашэння найбольш важных праблем моладзі. Тэма форуму: этычнае прадпрымальніцтва ў часы канкурэнтаздольнай эканомікі, заснаванай на ведах. Апошні тэрмін падачы заявак: 23 кастрычніка.

Арганізатары форуму запрашаюць журналістаў з усяго свету наведаць форум. Абавязковае патрабаванне - валоданне ангельскай мовай. Арганізатары аплочваюць усе асноўныя выдаткі: транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Журналістам неабходна будзе аплаціць толькі кошт візы і свае асабістыя выдаткі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць журналісты, якія ў цяперашні час працуюць у газеце, часопісе, інфармацыйных агенцтвах, тэлебачанне, радыё або ў навінавых парталах;
  • патрабуецца наяўнасць досведу працы журналістам і глыбокае разуменне бягучых глабальных праблем;
  • уменне працаваць эфектыўна, выяўляць талерантнасць і быць гатовым атрымаць новы вопыт;
  • кандыдат павінен выдаць хаця б 1 артыкул аб форуме на працягу 2-х тыдняў пасля заканчэння форуму;
  • неабходна валодаць англійскай мовай.

 

Кандыдатам і кандыдаткам неабходна падаць анлайн заяўку. Заяўкі праглядаюцца па меры паступлення, як толькі будзе набрана патрэбная колькасць журналістаў, прыём заявак будзе спынены. Пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]

Крыніца: docs.google.com/forms