Запіс на курсы нямецкай мовы (Мінск)
Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на курсы нямецкай мовы. Запісацца на заняткі можна з дапамогай анлайн-фармуляра, праз е-мэйл, па тэлефоне альбо непасрэдна ў бюро курсаў. Для тых, хто не вывучаў нямецкую мову, працягваецца набор у группу пачаткоўцаў (узровень А1.1) на веснавы семестр 2015 года. Запісацца на пачатковы курс можна анлайн.
Расклад заняткаў у веснавым семестры 2015 года (узроўні А1-С2) даступны па спасылцы.
Для тых, хто ўжо вывучаў нямецкую мову, будзе прапанаваны адпаведны курс (узроўні А1.2–С2.2) па выніках пісьмовага тэсту і размовы. (Іспыт складаецца з лексіка-граматычнага тэсту, пісьмовага адказу на два пытанні з паўсядзённага жыцця і вуснай размовы. Працягласць іспыту - прыкладна 3 гадзіны.) Тэсціраванне праводзіцца бясплатна. Дата іспытаў перад запісам на веснавы семестр 2015 года - 18 снежня 2014 года (у 10.00 і ў 14.00). Запіс на тэсціраванне ажыццяўляецца анлайн. Дадатковая інфармацыя - па тэл.: (017) 237 48 12, (029) 143 43 55, (029) 250 40 66.
Паводле Goethe.de.