Запіс на археалагічны летнік Наўры-2018
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўзяць удзел у археалагічным летніку «Наўры 2018». Археалагічныя даследаванні па вывучэнні пахаванняў крывічоў канца І – пачатку ІІ тысячагоддзяў нашай эры будуць праводзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці з 1 па 15 жніўня 2018 года. Для ўдзелу трэба запоўніць анлайн анкету.
Група маладых аматараў гісторыі і археалогіі правядуць раскопкі крывіцкіх курганаў Х- пач. ХІІ стагоддзяў пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага (маб.+375296793667, [email protected]). У летніку ўдзельнікаў і ўдзельніц чакаюць цікавыя сустрэчы з беларускімі гісторыкамі, музыкамі, творцамі. Будзе шмат музыкі, сяброўскай камунікацыі і сюрпрызаў! Незабыўнае лета - гэта лета праведзенае разам з Таварыствам аховы помнікаў! Каардынуе правядзенне летніка намеснік старшыні Таварыства - Юрый Меляшкевіч.
Крыніца: facebook.com