Занятасць і прафесійна-тэхнічная адукацыя ў Беларусі - тэндэр ЕС
Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў тэндэры "Занятасць і прафесійна-тэхнічная адукацыя ў Беларусі".
Агульны бюджэт конкурсу складае 6 млн. еўра.
Заключэнне кантракта паспрыяе паляпшэнню перспектыў працаўладкавання маладых і больш сталых спецыялістаў праз удасканаленне каардынацыі паміж сістэмай прафесійна-тэхнічнай "адукацыі на працягу ўсяго жыцця" і патрэбамі сучаснага рынку працы, праз павышэнне якасці ды прывабнасці беларускай сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі і удасканаленне сістэмы інфармацыі аб рынку працы - дзеля мадэрнізацыі сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі і павышэння працаўладкавальнасці людскіх рэсурсаў.
Дэдлайн - 1 жніўня 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Крыніца: Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі.