ЮНІСЕФ ў Беларусі: Вакансія спецыяліста па камунікацыях
ЮНІСЕФ у Беларусі шукае спецыяліста па камунікацыях. Патрабаванні да кандыдатаў: беларускае грамадзянства, вышэйшая адукацыя ў галіне журналістыкі, камунікацыі, PR; мінімум 5 гадоў працоўнага досведу ў сферы камунікацыяў, радыё/ТБ, друкаваным альбо анлайнмедыя; свабоднае валоданне ангельскай і рускай мовамі, здольнасць напісання тэкстаў; выдатныя камунікатыўныя, аналітычныя навыкі. Вітаецца досвед ў ААН ці іншай міжнароднай арганізацыі ў сферы развіцця. Штомесячны заробак складае 3,2-3,5 тыс. даляраў ЗША. Тэрмін працоўнага кантракту - 1 год з магчымасцю працягу.
Кандыдаты мусяць да 31 студзеня 2016 года даслаць на ангельскай мове CV, суправаджальны ліст і анкету на электронную скрыню: [email protected].
Падрабязнае апісанне вакансіі, патрабаванняў і ўмоў працы можна спампаваць па гэтай спасылцы. Па ўдакладняючых пытаннях можна звяртацца па тэл: (017) 210 26 50, 210 55 89. Інфармацыя пра прапанову - тут.
Паводле UNICEF.by.