ЮНІСЕФ ў Беларусі: Вакансія дызайнера інтэр'ераў
Прадстаўніцтва Дзіцячага фонда ААН у Беларусі шукае дызайнера інтэр'ераў. Спецыяліст мусіць распрацаваць дызайн Рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі (РЦІА). Патрабаванні да дызайну памяшканняў: вольны доступ і адсутнасць бар'ераў для людзей з інваліднасцю, адсутнасць матэрыялаў (паверхняў) з пластыку, абсталяванне прасторы вэб-камерамі, інш. Дызайнер мусіць зрабіць візуалізацыю інтэр'еру памяшканняў у 2D і 3 D фармаце.
Тэрмін працы - з 30-га кастрычніка па 20-га лістапада 2016 года.
Патрабаванні да кандыдатаў: адукацыя ў сферы дызайну, архітэктуры і будаўніцтва; досвед працы ў сферы дызайну інтэр'ераў не менш за 2 гады. Кандыдаты мусяць прадставіць партфоліа з 5-цю прыкладамі адпаведнай працы.
Кандыдаты мусяць:
- прадставіць партфоліа.
Заяўку неабходна адправіць на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 18:00 па мінскім часе 24 кастрычніка 2016 года. Падрабязнае апісанне вакансіі тут.
Паводле UNICEF.by