ЮНІСЕФ у Беларусі шукае спецыялістаў па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай стратэгіі
ЮНІСЕФ у Беларусі запрашае да супрацоўніцтва каардынатара ды кансультантаў па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай стратэгіі па прамоўцыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы дзіцячага траўматызму.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя ў галіне распрацоўкі інфармацыйных і камунікацыйных стратэгій (адпаведны досвед у распрацоўцы такіх стратэгій у галіне аховы здароўя з'яўляецца перавагай);
- веданне лепшых нацыянальных і сусветных методык інфармацыйнай працы з разнастайнымі мэтавымі групамі;
- аналітычныя і арганізатарскія здольнасці;
- досвед тэставання інфармацыйных прадуктаў;
- творчы падыход, ініцыятыўнасць, г.д.
Істотнай перавагай з'яўляецца досвед працы з ЮНІСЕФ і іншымі агенцыямі ААН. Падрабязная інфармацыя пра вакансію тут.
Кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ і фінансавую прапанову на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 11 кастрычніка 2016 года.
Паводле UNICEF.by