ЮНІСЕФ у Беларусі шукае кансультанта па заканадаўстве
Прадстаўніцтва Дзіцячага фонда ААН (UNICEF) у Беларусі шукае кансультанта па аглядзе заканадаўства і праграмы вяршэнства права.
Тэрмін кантракта - 3 месяцы з магчымасцю працягу.
Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне права; вітаецца акадэмічная ступень у сферы заканатворчасці; 5 год прафесійнага досведу ў галіне заканатворчасці, юрыспрудэнцыі, міжнароднага і нацыянальнага кансультавання па пытаннях нарматворчасці; досвед супрацоўніцтва з урадавымі ўстановамі, парламентарыямі, няўрадавымі арганізацыямі, інш.
Патрабуецца вольнае валоданне ангельскай мовай.
Кандыдаты мусяць даслаць заяўку і суправаджальны ліст на е-мэйл: [email protected] (спадарыня Ларыса Духоўнік).
Дэдлайн - 17:00 2 верасня 2016 года. Даведкі па тэл.: (017) 210 55 89. Поўнае апісанне вакансіі - па гэтай спасылцы.
Паводле UNICEF.by.