ЮНІСЕФ у Беларусі шукае кансультанта па івэнт-менеджменце і праграмнай падтрымцы (Мінск)

ЮНІСЕФ у Беларусі шукае кансультанта па івэнт-менеджменце і праграмнай падтрымцы для працы ў Мінску. Кантракт будзе заключаны на 3 месяцы (з магчымасцю працягу пры станоўчых выніках працы).

Зараз Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) працуе з беларускім урадам над імплеменетацыяй 5-й краінавай праграмы супрацоўніцтва, разлічанай на 2016-2020 гады.

Спецыяліст будзе ладзіць кампаніі, канферэнцыі, "круглыя сталы", семінары, інш. У абавязкі ўваходзіць дапамога ў супрацоўніцтве з арганізацыямі-партнёрамі і медыя, падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў, да т.п., а таксама каардынацыя валанцёраў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя;
  • 3-гадовы досвед у арганізацыі мерапрыемстваў, у праграмнай ці адміністратыўнай падрымцы;
  • досвед супрацоўніцтва з нацыяныльнымі/міжнароднымі бакамі, недзяржаўнымі арганізацыямі;
  • вольнае валоданне рускай і ангельскай мовамі.

Вітаецца досвед працы ў ААН, добрыя камунікацыйныя навыкі, стрэсаўстойлівасць, жаданне працаваць у камандзе, здольнасць хутка збіраць, аналізаваць і сістэматызаваць інфармацыю, інш.

Дэдлайн падачы рэзюмэ - 8:00 па мінскім часе 10 кастрычніка 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя тут. Каб падаць заяўку неабходна адправіць рэзюмэ, суправаджальны ліст і запоўненую анкету спадарыні Марыі Некрашэвіч на электронны адрас: [email protected] (з тэмай ліста: "Consultancy on programme support and event management").

Паводле UNICEF.by