ЮНІСЕФ: Конкурс на лепшыя рашэнні дзіцячых праблем з open-source-тэхналогіямі

Дзіцячы фонд ААН вітае прапановы новых рашэнняў, заснаваных на тэхналогіях "open source", для паляпшэння становішча дзяцей і падлеткаў. ЮНІСЕФ зацікаўлены прафінансаваць гэтыя інавацыі ад арганізацый-заяўнікаў з краін, дзе працуе фонд, для імплементацыі рашэнняў, якія будуць працаваць у будучым.

Памер фінансавання - да 90 тыс. даляраў ЗША.

Фонд інвестуе ў стартапы на ранняй тэхналагічнай стадыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- быць зарэгістраванай прыватная кампаніяй у краіне, дзе працуе ЮНІСЕФ;

- тэхналагічнае рашэнне "open source" мусіць адпавядаць па праграмным забеспячэнні (ліцэнзія BSD ці аналаг), тэхнічным сродкам і абсталяванні (ліцэнзія CERN ці аналаг), дызайне/кантэнце (ліцэнзія CC-BY ці аналаг);

- мець прататып з перспектыўнымі пілотнымі рэзультатамі;

- прапанаванае рашэнне мусіць станоўча ўплываць на жыццё дзяцей уразлівых груп;

- дадзеныя павінны генеравацца адкрыта/публічна і быць даступнымі для вымярэння.

Дэдлайн - 1 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.

Крыніца: FundsForNGOs.org