ЮНЕСКА: Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016
пан, 2015-12-07 11:24
ЮНЕСКА абвяшчае Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016.
Удзельнікі конкурсу мусяць абраць адну з мэтаў устойлівага развіцця, сфармуляваных ААН, і прапанаваць сваё рашэнне яе дасягнення.
Конкурсныя працы прымаюцца ў 3-х узроставых катэгорыях:
- для падлеткаў (ад 10 да 14 год),
- для юнацтва (ад 15 да 19 год),
- для моладзі (ад 20 да 25 гадоў).
На конкурс прымаюцца 3-хвілінныя відэаролікі, мультымедыйныя прэзентацыі, мастацкія працы і г.д.
Пераможцы ў кожнай з намінацыі атрымаюць стыпендыю для ўдзелу ў 2-тыднёвым летніку "Builders of the Universe", які пройдзе ў штаце Мэрылэнд (ЗША) улетку 2016 года.
Дэдлайн - 16 студзеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут.
Крыніца: IJnet.org.