ЮНЕСКА: Прэмія за ўклад у справу свабоды друку

Журналісты, арганізацыі ды ўстановы з любой краіны, чыя дзейнасць спрыяе свабодзе друку, могуць быць намінаваны на атрыманне гэтай прэміі памерам 25 тыс. даляраў ЗША.

Сусветная прэмія ЮНЕСКА/Гільерма Кана за ўклад у справу свабоды друку прысуджаецца за садзейнічанне і значны ўклад у справу абароны свабоды слова, асабліва калі такая дзейнасць звязана з рызыкай і рэпрэсіямі.

Міжнародныя і рэгіянальныя прафесійныя і няўрадавыя арганізацыі, што займаюцца пытаннямі, звязанымі з журналістыкай і свабодай друку, могуць высунуць да трох кандыдатур.

Арганізацыя, якая прапаноўвае кандыдатуру, мусіць прадставіць пісьмовую рэкамендацыю на ангельскай альбо французскай мове.

Уладальнік прэміі будзе названы падчас ўрачыстай цырымоніі ў горадзе Хельсінкі (Фінляндыя).

Дэдлайн - 15 лютага 2016 года. Заяўку неабходна даслаць праз е-мэйл. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org, UNESCO.org.