Юбілейная магістарская стыпендыяльная праграма ўніверсітэта Лунда

Універсітэт Лунда (Швецыя) прапануе юбілейныя стыпендыі  ( у 2017 г. універсітэт адзначыць 350 год з дня заснавання) для навучання ў магістратуры на агульную суму 350,000 еўра для студэнтаў  з краін, што не ўваходзяць у Еўразвяз і Еўрапейскаую эканамічную зону, і не паходзяць са Швейцарыі.  Зарэгістравацца ў конкурсе трэба да 15 студзеня 2017 г., а неабходныя матэрыялы і дакументы накіраваць да 15 лютага.

Кандыдаты на стыпендыі павінны падзяляць мэты і бачанне Ўніверсітэта што да паляпшэння ўмоў жыцця людзей па ўсім свеце.  Праграму навучання можна абраць сярод 100! розных курсаў, прапанаваных універсітэтам.  Сярод іх – бізнес, эканоміка і менеджмент, камунікацыі і СМІ, дызайн і архітэктура, інжынерыя і многія іншыя.  Дакладны спіс праграм, па якіх можна атрымаць стыпендыю, трэба шукаць па гэтай спасылцы. Навучанне пачынаецца з верасня 2017.
Стыпендыя цалкам пакрывае выдаткі на аплату навучання ва Ўніверсітэце Лунда, аднак не аплочвае пражыванне.

Каб прэтэндаваць на стыпендыю, кандыдаты мусяць:

  • быць з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, Еўрапейскую эканамічную зону;
  • паступіць на адну з праграм магістратуры Ўніверсітэта Лунда праз сістэму universityadmissions.se

Таксама кандыдаты і кандыдаткі мусяць сплаціць рэгістарцыйную плату.
Зарэгістравацца ў конкурсе трэба да 15 студзеня 2017 г., а неабходныя матэрыялы і дакументы накіраваць да 15 лютага 2017 г.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на стыпендыю трэба напісаць ідэі наконт таго, як Вы хочаце змяніць свет да лепшага, выкарыстоўваючы веды і досвед, атрыманыя ў магстратуры Ўніверсітэта Лунда. Таксама неабходна даць тлумачэнні па выбары той ці іншай магістарскай праграмы.
Па ўсіх пытаннях адносна стыпендый трэба звяртацца па адрасе электроннай пошты: [email protected]

Крыніца: www.lund350scholarship.com