Як запусціць IT-бізнес? Лекцыі Дзмітрыя Гурскага (Брэст, Гродна)

Беларускі бізнесовец Дзмітрый Гурскі, заснавальнік кампаніі-распрацоўшчыка мабільных прылад "Ideanomix Digital", партнёр венчурнага фонда "Haxus" дасць лекцыі ў Гродне і Брэсце "Як запусціць IT-бізнес у 10 крокаў".

Тэмы лекцый:

- мабільны бізнес: які парог уваходу, чаго не варта рабіць;

- як зразумець, які прадукт мае перспектывы; адкуль браць рынкавую інфармацыю;

- праектаванне, запуск і прамоўцыя прадукта;

- адкуль браць фінансаванне;

- адносіны з партнёрамі;

- інш.

Лекцыя ў Брэсце пройдзе 19 кастрычніка, каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды.

Лекцыя ў Гродне пройдзе 20 кастрычніка 2016 года, каб запісацца, калі ласка, націсніце сюды.

Удзел платны!

 

Паводле Start.by