«Як выжыць у рэальным жыцці?»: моладзевы абмен у Славеніі
25 лютага –2 сакавіка 2019 года адбудзецца моладзевы абмен у Славеніі. Запрашаецца моладзь 15-18 гадоў, а таксама адзін лідар групы 18+. Гэта выдатная магчымасць для маладых людзей набыць больш арганізатарскіх навыкаў, навыкаў працы ў групе, навучыцца метадам нефармальнай адукацыі/ ацэнкі сваіх дасягненняў. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі. Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра, віза аплачваецца самастойна. Каб падацца, трэба запоўніць анкету да 10 лістапада 2018.
Многія маладыя людзі лічаць, што сістэма адукацыі не рыхтуе іх да рэальнага жыцця. Школьная сістэма забывае, што вучні павінны здабываць розныя навыкі, а не проста спасцігаць факты, паколькі факты з'яўляюцца толькі адной пстрычкай на кампутары. Спрабуем запоўніць гэты прабел у навучанні!
У выніку гэтага абмену, мы ўбачым больш кампетэнтных маладых людзей, якія маглі б падзяліцца атрыманымі ведамі ў мясцовых супольнасцях.
Гэты абмен падрыхтуе ўдзельнікаў да ўмоваў «21-га стагоддзя» так, што яны будуць у стане вырашаць складаныя задачы цяпер і ў будучыні. Асаблівая ўвага надаецца кампетэнцыям крытычнага мыслення, камунікацыі, супрацоўніцтва, творчасці і інавацый. Гэтыя навыкі дапамагаюць дзецям і моладзі цалкам рэалізаваць свой патэнцыял і дапамагаюць навучанню ў школе.
Арганізатарамі раскрыта частка праграмы:
- экскурсійная паездка ў сталіцу Славеніі — Любляну;
- інтэрактыўны квіз;
- гульня ў прасторы «Tresure hunt» — паляванне на скарб.
Крыніца: vk.com