Як стаць сацыяльным аніматарам? (Беларусь)
сер, 2016-11-09 16:42
Цэнтр "Трэці сектар" (Гродна) прапануе бясплатны электронны дапаможнік "Сацыяльны аніматар".
Кніга дапамагае зразумець, як стаць "сацыяльным аніматарам" у Беларусі: што зрабіць для самаарганізацыі людзей на карысць сваёй мясцовай супольнасці; якія інструменты выкарыстоўваць, каб працэс самаарганізацыі быў найбольш эфектыўным.
Выданне разлічана на актывістаў, спецыялістаў адукацыйных праграм і ўсіх зацікаўленых. Першы беларускі лічбавы гід сацыяльнага аніматара можна знайсці тут.
Крыніца: 3sektar.by