Як распачаць паспяховы бізнес? Бясплатны трэнінг для жанчын
Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця і Студыя карысных кампетэнцый (Гродна) запрашаюць жыхарак Брэстчыны і Гродненшчыны на бясплатны 3-дзённы трэнінг "Як распачаць паспяховы бізнес? Практычныя асновы бізнесу".
Удзельніцы трэнінгу сустрэнуцца з паспяховымі прадпрымальніцамі і прадстаўнікамі бізнесу, якія кансультуюць міжнародныя арганізацыі, даведаюцца, як зарэгістраваць прадпрыемства, знайсці інвестыцыі, распрацаваць бізнес-план.
Вітаюцца ўдзельніцы, якія збіраюцца распачаць ўласную справу або толькі адкрылі свой бізнес. Заняткі пройдуць 21-23 ліпеня ў Гродне і 24-26 жніўня 2016 года ў Брэсце.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне (колькасць месцаў абмежаваная), харчаванне ўдзельніц і кампенсуюць выдаткі на праезд.
Анлайн-рэгістрацыя на трэнінг ажыццяўляецца па 15 ліпеня 2016 года. Даведкі па тэл.: +375 162 50 04 21, +375 33 902 00 04, +375 29 535 91 91. Падрабязнасці - тут.
Паводле Brest-Fond.by.