Я_горад - нефармальная ўрбаністычная канферэнцыя ў Мінску
чцв, 2016-04-28 10:46
21 траўня 2016 года Мінскае роварнае таварыства ў супрацоўніцтве з таварыствам "Зялёная сетка" (Беларусь), "Лятучым ўніверсітэтам" і выданнем "Гарадскія тактыкі" ладзіць у Мінску нефармальную ўрбаністычную канферэнцыю "Я_горад".
Тэма мерапрыемства - узаемадзеянне жыхароў гарадскім асяроддзем і прасторай.
У праграме канферэнцыі - лекцыі і дыскусіі з удзелам экспертаў-урбаністаў з Беларусі, Сербіі, Літвы, Фінлянды і Латвіі.
Пройдзе воркшоп "Дынамічная гарадская камунікацыя ў формах". Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць пытанні захавання гарадской культурнай спадчыны, працэсу прыняцця рашэнняў супольнасцямі і г.д.
Мерапрыемства пройдзе з 10 да 20 гадзін па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 9, Корпус 8. Падрабязней - тут.
Паводле Adukacyja.info.