Я ведаю пра цябе ўсё - літаратурнае чытанне Інстытута Гётэ ў Мінску
27 кастрычніка 2016 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску ладзіць літаратурнае чытанне "Я ведаю пра цябе ўсё". У мерапрыемстве ўдзельнічае нямецкі пісьменнік Томас Файбель.
"У захапляльным рамане для моладзі распавядаецца пра прыгоды сталкераў, скраданне тоеснасці і кібермобінг". Пісьменнік паўдзельнічае ў дыскусіі, адкажа на пытанні.
Чытанне пройдзе па адрасе: вул. Веры Харужай, 25/3, Інстытут імя Гётэ ў Мінску (бібліятэка, 4-ты паверх).
Пачатак - а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Даведкі па тэл.: (017) 237 71 19.
Сцісла пра сюжэт кнігі "Я ведаю пра цябе ўсё": "Ніна ў адчаі. Пасля адной вечарынкі яна стала атрымлівае эсэмэскі з невядомага нумара. Служба дастаўкі прывозіць ёй рэчы, якіх яна не замаўляла. Хтосьці ўзломвае школьны камп’ютар, карыстаючыся ейным імем. Потым нават з’яўляецца паліцыя! Можа быць, гэта помста яе былога хлопца? На шчасце, яна знаёміцца з Бенам. Ён выслухоўвае яе і імкнецца дапамагчы. Аднак пасля гэтага ўсё робіцца толькі яшчэ горш".
Крыніца: Goethe.de