XXIII Фестываль франкафонных аматарскіх тэатраў (Беларусь)

Амбасада Францыі ў Беларусі распачынае прыём заявак на ўдзел у XXIII-м Фестывалі франкафонных аматарскіх тэатраў. Фестываль пройдзе з 22 па 23 красавіка ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 1).

Фестываль дае магчымасць дзецям, якія вывучаюць французскую мову, паказаць спектакль на ёй, і дае магчымасць выкладчыкам заахвоціць іх да вывучэння замежнай мовы.

Амбасада Францыі ў Беларусі фінансуе выдаткі, звязаныя з пражываннем і харчаваннем удзельнікаў фестывалю - школьнікаў і выкладчыкаў, якія іх суправаджаюць, - а таксама забяспечвае прызы пераможцам.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце: [email protected].

Апошні дзень падачы заявак - 14 сакавіка 2016 года.

Падрабязная інфармацыя - на старонцы Амбасады.

 

Крыніца: AmbaFrance-by.org.