World Press Photo 2016: Прыём заявак на фотаконкурс

Прафесійныя фатографы з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў штогадовым фотаконкурсе "World Press Photo". Экспазіцыя WWP распавядае пра галоўныя падзеі мінула года праз лепшыя працы ў галіне візуальнае журналістыкі. На конкурс прымаюцца як фатаграфіі, так і мультымедыйныя матэрыялы.

Катэгорыі фотаконкурсу: навіны, спорт, спартыўныя навіны, сучасныя праблемы, паўсядзённае жыццё, людзі, прырода, доўгатэрміновыя аўтарскія і групавыя фотапраекты.

На мультымедыйны конкурс прымаюцца працы ў галіне вэб-дакументалістыкі кароткага фармату (да 10 хвілін) і поўнаметражныя матэрыялы (больш за 30 хвілін), а таксама інтэрактыўныя дакументальныя вэб-праекты.

Мультымедыйныя працы мусяць быць апублікаванымі ў 2015 годзе і суправаджацца ангельскімі субцітрамі/выкананы на ангельскай мове.

Заяўкі на фотаконкурс прымаюцца да 7 студзеня, на мультымедыйны конкурс - да 20 студзеня.

Пераможцы конкурсу "World Press Photo" будуць абвешчаны 18 лютага 2016 года.

Выстава WWP штогод дэманструецца ў 45 краінах свету. Конкурс фатаграфіі "World Press Photo" існуе з 1955 года.

Каб удзельнічаць у фотаконкурсе, націсніце сюды.

 

Паводле WorldPressPhoto.org.