Wolves Summit: Конкурс стартапаў (Варшава)
пан, 2016-09-12 16:35
24-26 кастрычніка 2016 года ў Варшаве пройдзе 4-я міжнародная канферэнцыя для каманд аўтараў стартапаў "Wolves Summit".
Удзельнікі конкурсу маюць магчымасць выйграць 100 тыс. даляраў ЗША, сустрэцца з інвестарамі, кіраўнікамі і менеджэрамі карпарацый падчас канферэнцыі.
У канферэнцыі возьмуць удзел інвестары з больш чым з паўсотні краін, на мерапрыемстве можна атрымаць "feed-back" па стартапу, наладзіць сувязі з прадстаўнікамі еўрапейскага карпаратыўнага сектару, даведацца пра тэхналогіі продажу і маркетынгу ад лепшых прадпрымальнікаў. Каб падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі разам са сваім стартапам, калі ласка, націсніце сюды. Больш пра мерапрыемства можна даведацца на гэтай старонцы.
Паводле WolvesSummit.com