Выстава - Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Мінск)

20 чэрвеня 2016 года ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі (Мінск, вул. Леніна, 19) адкрыецца выстава "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...". Экспазіцыю ладзіць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава раскрывае асобныя старонкі біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі. У экспазіцыі - матэрыялы з пісьменніцкага архіву. У аснове экспазіцыі - апошні твор Васіля Быкава - аўтабіяграфіяная дакументальная кніга "Доўгая дарога дадому" (паслухаць).

Экспазіцыя дае магчымасць кожнаму гледачу "сам-насам" пабыць з пісьменнікам, адкрыць для сябе літаратурную спадчыну, якую пакінуў Васіль Быкаў.

Пачатак - у 15:30. Даведкі па тэл.: (017) 335 44 47.

Васіль Быкаў ёсць манументальнай фігурай беларускае нацыянальнае літаратуры і грамадскае думкі. Пісьменніка называюць "сумленнем нацыі" - за вялікі талент і маральную мужнасць Васіль Быкаў намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1990-я гады разам з Іосіфам Бродскім і Чэславам Мілашам.

Паводле Budzma.by