Выстава: Беларусь часоў Першай сусветнай вайны ў фотаздымках Крауцкопфа ў Мінску і Лынтупах
"УК “Лынтупскі культурны цэнт “Культыватар”, разам з музеем гісторыі горада Мінска, у межах гранта “Активиа” ладзіць выставу ”Беларусь часоў Першай сусветнай вайны ў фотаздымках Фрыца Краўскопфа”.
Фрыц Краускопф – адзін з самых паспяховых фатографаў Усходняй Прусіі. Пад час Першай сусветнай вайны ён служыў у кайзераўскім войску, і зрабіў звыш 400 фотаздымкаў беларускіх гарадоў і мястэчак: Лынтуп, Кабыльніка, Камай, Полацка. Тым не меньш, яго імя на Беларусі сёння амаль нікому не вядома. Мы выпраўляем такую недарэчнасць нашай выстаўкай, на якой экспануем 42 арыгінальныя фотапаштоўкі Фрыца Краускопфа.
Выстава ладзіцца на дзвюх пляцоўках, у Мінску і ў Лынтупах.
Такім чынам, мінчукі пазнаёмяцца з багатай культурнай спадчынай Лынтупшчыны, а жыхары Лынтуп даведаюцца, як выглядала іх мястэчка сто год таму.
У Мінску выстава працуе з 9 па 11 чэрвеня (11:00-19:00), уваход – па кошце квітка ў музэй.
У Лынтупах выстава працуе 17 чэрвеня (час узгадняецца), уваход – вольны."