Вышэйшая адукацыя ў Літве: Прэзентацыя ISM

Літоўскі ўніверсітэт менеджменту ISM 27 кастрычніка 2014 года запрашае студэнтаў і іх бацькоў на семінар пра адукацыйныя магчымасці адной з вядучых бізнэс-школ Еўропы.

У межах семінару будуць прэзентаваны магчымасці атрымання адукацыі ў Літве беларускімі студэнтамі. Заснавальнікам Літоўскага ўніверсітэта менеджменту ISM з'яўляецца Нарвежскі інстытут менеджменту BI, адна з лепшых школы бізнэсу Еўропы. Таксама ўдзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з праграмамі двайнога дыплома з універсітэтамі Нарвегіі, Злучаных Штатаў, Бельгіі, Канады, з праграмамі абмену з больш за 100 універсітэтамі свету, навучаннем на англійскай мове. Пачатак семінару - у 18.30, 27 кастрычніка 2014 года. Семінар адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Кірава, 18 ("Прэзідэнт-Гатэль", зала "Консул"). Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца па тэл. (017) 226 56 73, (029) 121 99 99 ці адправіць ліст "Удзел у семінары 27.10.14" на е-мэйл: [email protected].

Паводле GoStudy.by.