Вышаградскі фонд: Стыпендыі для навучання

Вышаградскі фонд прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры ці па PhD-праграме ва ўніверсітэтах Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі. Працягласць навучання складае 1-4 семестры. Навучанне фінансуецца па любых спецыяльнасцях.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя,

- валоданне мовай, на якой адбываецца навучанне па абранай праграме.

Кандадаты мусяць самастойна выбраць прымаючы ўніверсітэт са спісу партнёраў Вышэградскага фонду, звязацца з будучым навуковым кіраўніком, быць залічанымі на праграму навучання.

Стыпендыя складае 2 300 еўра на семестр. Магчыма атрыманне кампенсацыі транспартных выдаткаў.

Умовы стыпендыяльнай праграмы даступныя тут. Дэдлайн - 31 студзеня 2015 года. Дадатковая інфармацыя - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.