Вышаградзская школа палітычных даследванняў для Ўсходняга партнёрства
Адукацыйны курс Visegrad School of Political Studies Meets the Eastern Partnerships адбудзецца восенню 2014 года. Мэта праекта – распаўсюд досведу Польшы і іншых краін V4 (Вышаградзскай групы) у галіне трансфармацыяў сярод новага пакалення грамадскіх і палітычных лідараў Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Арменіі.
Праграма мае пашырыць дзейнасць Вышаградзскай школы палітычных даследаванняў на на краіны Ўсходняга партнёрства.
Адукацыйны курс «Visegrad School of Political Studies Meets the Eastern Partnerships», арганізаваны Еўрапейскай Акадэміяй Дыпламатыі (EAD) і Радай Еўропы пры падтрымцы Дэпартаменту дзяржаўнай і культурніцкай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Польшчы. Навучанне пройдзе з 15 па 19 верасня 2014 году.
Адукацыйная праграма разлічана на прафесіяналаў ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў. Пры гэтым кандыдаты павінны мець досвед працы тэрмінам не менш за 3 гады ў наступнай галіне: палітыка, піар, кіраванне, самакіраванне, дзейнасць грамадскіх арганізацый, журналістыка. Навучанне прадугледжвае стыпендыю. Праезд і консульскі збор удзельнікі аплочваюць самастойна.
Заяўкі прымаюцца да 17 жніўня 2014 года. Анкету ўдзельніка можна знайсці па гэтай спасылцы.