Вышаградская стыпендыяльная праграма 2017
Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Босніі і Герцэгавіны, Сербіі, Албаніі, Косава, Македоніі, Расіі могуць стаць удзельнікамі Вышаградскай стыпендыяльнай праграмы 2017 года.
Праграма падтрымлівае акадэмічную мабільнасць студэнтаў і даследчыкаў з вызначаных краін. Стыпендыі прызначаны для магістрантаў і пост-магістрантаў. Стыпендыяты маюць навучацца / рабіць даследаванні ў прымаючым універсітэце/інстытуце.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы для беларусаў: максімум 4 семестры для магістратуры, максімум 2 семестры для дактарантуры/постдактарантуры ў вышэйшай навучальнай установе адной з краін Вышаградскай групы (Польшчы, Чэхіі, Венгрыі ці Славакіі).
Памер фінансавай падтрымкі ў межах праграмы складае 2,3 тыс. еўра на семестр для стыпендыята і 1,5 тыс. еўра на семестр для прымаючага боку.
Дэдлайн - 31 студзеня 2017 года. Заяўкі прымаюцца анлайн. Падрабязнае апісанне стыпендыяльнай праграмы тут.
Паводле Edu-Active.com