Вясновы «Спеўны сход» разам з гуртом «Варган» у клубе «Грай» (Мінск)
2 красавіка 2017 г. у клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца вясновы «Спеўны сход».
А 18 гадзіне распачнуць сход музычныя госці з Полацку — фальклорны гурт «Варган». Яны прадставяць цікавую праграму народных песень з Віцебшчыны.
А 20 свята музыкі і песні працягнецца серыяй майстар-класаў:
— майстар-клас «Сіла і апора гуку» ад Сяржука Доўгушава;
— майстар-клас па этна-спевах ад Вольгі Емельянчык;
— знаёмства з народнымі вясновымі песнямі і сумесныя спевы.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Дадатковую инфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375447876038.
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі.
Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.