Вясновы набор на Акадэмію студэнцкага лідарства
Праграма для студэнцкіх актывістаў і актывістак Акадэмія студэнцкага лідарства. Гэта бясплатна, праграма пакрывае выдаткі на праезд да месца навучання, пражыванне і харчаванне. Заяўкі прымаюцца да 20 лютага 2019.
Што такое Акадэмія?
- Старэйшая моладзевая праграма для студэнцкіх актывістаў. Працуем з 2012 году, маем больш за 200 выпускнікоў і выпускнічак;
- Лекцыі пра студэнцкі рух, правы чалавека, Балонскі працэс і іншыя каштоўнасныя блокі;
- Развіццё софт скілз: распрацоўка сваёй ідэі, публічныя выступы, праца ў сацыяльных сетках, тайм-менеджмент, перамовы і іншае;
- Адукацыйны візіт у Еўропу за новым досведам, ведамі і кантактамі.
У праграме:
Тэорыя: як быць сапраўдным студэнтам
У рамках праграмы мы пазнаёмімся з базавымі ведамі для кожнага студэнта: Балонскі працэс і Еўрапейская Прастора Вышэйшай Адукацыі, даведаемся, як там вучацца студэнты за мяжой, што такое сапраўдны ўніверсітэт і якая яго роля ў грамадстве, пазнаёмімся з канцэпцыяй правоў чалавека і студэнцкім рухам Беларусі.
Практыка: ад ідэі да поспеху
Мы дамо табе адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як атачыць сябе аднадумцамі, як не спыняцца на дасягнутым і рабіць сваю справу на 100%.
Асабісты ўзрост: стань лепш у тым, што табе падабаецца
Мы дапаможам табе ў тваёй справе і ты станеш лепш у такіх сферах, як вядзенне суполак у сацыяльных сетках, напісанне артыкулаў, публічныя выступы і арганізацыя свайго часу. Навыкі, якія важныя для дасягнення тваіх мэт
Перавагі праграмы:
- За 3 месяцы ты атрымаеш базавыя навыкі лідарства і веды ў сферы сучаснай адукацыі;
- Возьмеш удзел у рэалізацыі праектаў, якія рэальна паўплываюць на грамадства;
- Гэта абсалютна бясплатна, і атрыманыя навыкі дапамогуць табе на працягу ўсяго жыцця;
- Падчас праграмы паспрабуеш сябе ў розных ролях і знойдзеш тое, што табе сапраўды падабаецца;
- Пазнаёмішся з перадавым досведам лепшых грамадскіх арганізацый;
- Зможаш рэалізаваць уласны праект з дапамогай Беларускага нацыянальнага студэнцкага саюзу;
Крыніца: zbsunion.by