Вясна: Трэнінг па адвакацыйным кампаніям (Мінск)

18-19 чэрвеня 2016 года ў Мінску праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь) ладзіць трэнінг "Правядзенне адвакацыйных кампаній". Запрашаюцца прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый і грамадскія актывісты з Мінска і рэгіёнаў Беларусі. Мэта 2-дзённага трэнінгу - навучыць  удзельнікам адвакацыі (прадстаўленню і абароне патрэб і інтарэсаў грамадскіх супольнасцей, груп і г.д.). Трэнінг дае магчымасць наладзіць новыя сувязі з калегамі і аднадумцамі з розных рэгіёнаў Беларуісі.

Удзельнікі трэнінгу пазнаёмяцца з паняццямі "лабіраванне", "адвакацыя", "PR-кампанія", прааналізуюць паспяховыя за апошнія некалькі год грамадскія кампаніі па адвакацыі - у галіне аховы навакольнага асяроддзя, прасоўвання нацыянальнай культуры і мовы, абароны правоў студэнцтва, інш. Навучэнцы даведаюцца, як вызначаць патрэбы супольнасцей і кола партнёраў па абароне інтарэсаў, якія сродкі выкарыстоўваць для дасягнення мэтаў і ў працы з партнёрамі.

Кандыдаты мусяць даслаць анкету на е-мэйл: [email protected]. Апошні дзень падачы заяўкі - 10 чэрвеня 2016 года.

Паводле Adukacyja.info.