Вялікі грант на напісанне кнігі ў ЗША

Да 1 лістапада 2017 г. Цэнтр імя Стар па вывучэнні амерыканскага досведу прымае заяўкі на атрыманне поўных грантаў ад пісьменнікаў і вучоных, якія працуюць над кнігай па амерыкаскай культуры або гісторыі для працы ў ЗША на працягу 9 месяцаў.  Грант для пісьменікаў і навукоўцаў уключае:

•    адзінчасовую выплату ў памеры $45000;
•    медычную страхоўку і выплату па хваробе;
•    офіс у Цэнтры імя Стар;
•    сродкі на набыццё літаратуры;
•    дзевяцімесячнае пражыванне ў будынку 1735 г. у гістарычным горадзе Чэстэртаўн, штат Мэрылэнд. 
 

Атрымальнік ці атрымальніца гранта будзе пражываць у Чэстэртаўне на працягу ўсяго тэрміну, але кароткатэрміновыя вандроўкі па ЗША ў даследчых мэтах – дапушчальныя.

Стыпендыят(-тка) будзе праводзіць семінарскія заняткі ў студэнтаў бакалаўрыята ў Вашынгтонскім коледжы ў вясновым семестры, а таксама выступіць з як мінімум адной адкрытай лекцыяй, прысвечанай ўласнай працы.

У дадатак да пражывання ў доме, стыпендыяту (-тцы) будзе прадстаўлены офіс у адным з будынкаў 18 стагоддзя, якія належаць цэнтру.
 

Па дадатковых пытаннях варта звяртацца да дырэктара праграмы  Патрыка Ньюджэнта (Patrick Nugent) па адрасе сеціўнай пошты: [email protected].

Патрабаванні:
Кандыдаты і кандыдаткі павінны працаваць над вялікім пісьменніцкім праектам. Кніга мусіць быць прысвечана гісторыі і спадчыне амерыканскай рэвалюцыі і ідэям, якія фармавалі нацыю. Праект можа быць прысвечаны або эпосе стварэння дзяржавы, або мноству ідэй, што ўвасабляліся амерыканскімі дзеячамі і дзеячкамі і фармавалі далейшую гісторыю ЗША.

Перавага будзе аддавацца працам, дзе прадстаўлены развагі пра мінулае і сапрўднае ЗША, прызначаныя для шырокай аўдыторыі. Калі ласка, звярніце ўвагу, што Цэнтр імя Стар палітычна не зангажаваны, таму шырокая трактоўка «заснавальнікаў» і «фундаментальных ідэй» вітаецца.

Прэтэндэнты на атрыманне гранта для пісьменнікаў ужо павінны мець апублікаваныя кнігі. Дысертацыі да разгляду брацца не будуць. Рукапісы першых кніг будуць разглядацца толькі ў тым выпадку, калі ў аўтара ёсць істотныя публікацыі. Вітаюцца аўтары і аўтаркі, якія знаходзяцца ў стадыі заканчэння даследаванняў па тэме і пачынаюць напсіанне кнігі, выдатна валодаць вуснай і пісьмовай ангельскай мовай.

Заяўкі можна даслылаць па электроннай пошце: [email protected]
Крыніца: www.washcoll.edu