Вучым ангельскую “адзін-у-адзін” – майстар-клас у Мінску
29 студзеня 2017 г. а 18 гадзіне Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) запрашае ўзяць удзел у майстар-класе па вывучэнні ангельскай мовы. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Старынаўская, д. 15, пад’езд 1, офіс. 3. Заняткі будуць доўжыцца да 20:00.
У часе майстар-класу вы даведаецеся:
- чаму мы так доўга вывучаем ангельскую мову?
- чым адрозніваецца фальшаваная ангельская ад “ангельскай з харызмай” ?
- у чым перавагі і неахопы метаду “адзін-у-адзін”?
- як паспяхова вучыцца і працаваць у ЗША і Канадзе (асабісты досвед трэнера)
- як авалодаць ангельскай мовай на ўзроўні матчынай.
У праграме – майстар-клас па акцёрскай тэхніцы на рускай мове, каб лепш запомніць, як працуе метад “адзін-у-адзін”. Урэшце, удзельнікі і ўдзельніцы навучацца атрымліваць асалоду адзаняткаў - pleasure, а не pain.
ТРЭНЕР: Аляксандр Пятроўскі кіраўнік праектаў “Ангельская з харызмай”, “Прыемныя суседзі”, “Вучыцеся гаварыць прыемна”. Атрымаў вышэйшую адукацыю і ступень магістра ў Канадзе. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна рэгістрацыя па гэтай спасылцы. Плата за ўдзел мінімальная – 4 беларускія рублі, якая часткова пакрывае выдаткі арганізатараў на арэнду памяшкання і кава-паўзу.
Крыніца: aboss.by