Восеньскі воркшоп па еўрапейскай дыпламатыі, Польшча

Цягам тыдня з 24 па 28 лістапада 2014 года у Варшаве (Польшча) адбудзецца Воркшоп па еўрапейскай дыпламатыі, прысвечаны тэмам Ўсходняга партнёрства, палітыкі добрасуседства і знешняй еўрапейскай палітыкі. У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты ў галіне знешняй палітыкі Еўразвязу, прадугледжаны трэнінгі па практычных навыках міжнародных перамоў, стратэгічнага планавання і лідарства. Семінар прызначаны для палітычных і грамадзскіх лідараў, дзяржслужачых і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, якія імкнуцца даведацца пра тое, што ўплывае на змяненне сітуацыі ў іх краінах. Адукацыйная праграма створана ў партнёрстве з фондам Конрада Адэнаўэра і кампаніяй PZU.

 Адна з мэтаў мерапрыемства - разуменне палітыкі Ўсходняга партнёрства і ўзаемаадносін Еўразвязу і Расіі, абмен досведам і наладжванне супрацоўніцтва паміж лідарамі Еўропы, Азіі і Блізкага Ўсходу. Воркшоп скіраваны на развіццё камунікацыйных навыкаў, навыкаў перамоў і прыняцця рашэнняў, а таксама мае мэтай атрыманне экспертнага ўзроўню ведаў.

Крытэры адбору кандыдатаў:

  • палітычныя і грамадзскія лідары, якія імкнуцца стаць карыснымі для краіны;
  • зацікаўленыя ў дзяржслужбе спецыялісты, адкрытыя да выкарыстання міжнароднага досведу;
  • прафесіяналы, якія імкнуцца набыць кіруючыя навыкі для вырашэння актуальных сусветных праблем;
  • матываваныя студэнты, якія жадаюць удасканаліць падрыхтоўку ў сферы міжнародных адносін.

  Вітаюцца ўдзельнікі з краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны). Кошт удзелу - 535 EUR (з жыллём) ці 335 EUR (без жылля). Выдаткі ўключаюць: 5-дзённы трэнінг, адукацыйныя матэрыялы, кофе-паузы, харчаванне, мерапрыемствы праграмы. Арганізатары не аказваюць дапамогу па атрыманні візы і кампенсацыі дарожных выдаткаў.

 Для падачы заяўкі неабходна даслаць CV (у Europass фармаце) і матывацыйны ліст да 28 верасня 2014 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да каардынатара міжнародных праграм Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі Катаржыны Ваксмундзскай: [email protected] , тэл.: 48 22 378 11 99.

Паводле edu-active.com