Восеньская школа SOIN у Берліне для сацыяльных прадпрымальнікаў

Сацыяльныя прадпрымальнікі з Беларусі, Украіны і Расіі запрашаюцца ў восеньскую школу SOIN у Берлін. Адмысловы варкшоп пройдзе з 30-га кастрычніка па 6-га лістапада 2016 года.

Удзельнікі даведаюцца пра стан развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Германіі. Эксперты з Усходняй Еўропы распавядуць пра практыку эфектыўнага выкарыстання краўдфандынгу. Ментары з ліку немецкіх экспертаў і сацыяльных прадпрымальнікаў падзеляцца досведам і лепшымі практыкамі, што фарміруюць аснову для паспяховага сацыяльнага прадпрыемства. Навучэнцы ў камандах паспрабуюць распрацаваць тактыкі ўстойлівага развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ва Ўсходняй Еўропе. Лепшыя ідэі ўдзельнікаў па стварэнні сацыяльных прадпрыемстваў будуць прэзентаваны на мерапрыемстве ў Impact Hub Berlin.

Шматабяцальныя школьныя праекты будуць падтрыманы ў стварэнні прадпрыемства, інкубацыі і яго развіціі. Калі Вы зацікаўлены ў сацыяльным прадпрымальніцтве і сацыяльных інавацыях, калі ласка, падайце заяўку на ўдзел.

Дэдлайн - 1 кастрычніка 2016 года. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на пражыванне, харчаванне і навучанне і часткова пакрываюць дарогу. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Паводле SOINschool.org