Восеньская школа «Дыгіталізацыя і аўтаматызацыя на працоўным рынку» (Адэса)

Фундацыя імя Фрыдрыха Эберта запрашае маладых лідараў/к, актывістаў/к грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў/ц урадавых устаноў і парламенту з Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства да ўдзелу ў восеньскай школе, прысвечанай тэмам дыгіталізацыі і аўтаматызацыі ў краінах Усходняга партнёрства. Мерапрыемства будзе праходзіць з 16 па 21 кастрычніка ў Адэсе, Украіна. Выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме, пакрываюцца арганізатарамі. Дэдлайн падачы заявак – 25 верасня, 18.00.

Пяцідзённая праграма школы ўключае лекцыі і дыскусіі з удзелам экспертаў/к, грамадзянскіх дзеячаў, даследчыкаў/ц і прадстаўнікоў/ц прафсаюзаў з краін Усходняга партнёрства, Германіі і Расіі. Акрамя таго, удзельнікі/цы атрымаюць інфармацыю пра перавагі і негатыўныя наступствы дыгіталізацыі непасрэдна ад прадстаўнікоў/ц бізнесу і вытворчасці і возьмуць удзел у мерапрыемствах, падчас якіх працэс дыгіталізацыі і яго ўздзеянне на працоўны рынак мадэлюецца ў гульнёвай форме.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Грамадзянства Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Германіі, Малдовы, Расіі, Уркаіны;
  • Узрост – ад 25 да 35 гадоў;
  • Выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • Актыўнасць у грамадзянскай супольнасці, моладзевых арганізацыях, праца ў парламенту або ўрадавых устаноў;
  • Высокая матываванасць.

 

Крыніца: fes-dee.org