Воркшоп па развіццю сеткі супрацоўніцтва

Ініцыятыва для Сярэдняй і Усходняй Еўропы запрашае запрашае на воркшоп, які мае мэтай развіццё сеткі супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі Беларусі, Польшчы, Украіны, Румыніі і Нямеччыны.

Падчас трэнінга удзельнікі грамадскіх арганізацый будуць абмяркоўваць канцэпцыю "networking", аспекты супрацоўніцтва прадстаўнікоў грамадскай супольнасці у мэтах пашырэння эфектыўнасці іх дзейнасці. Воркшоп пройдзе ў Берліне 5-9 лістапада 2014 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-35 гадоў,
  • валоданне ангельскай мовай,
  • наяўнасць уласнага праекта альбо праца ў няўрадавай арганізацыі,
  • актыўная пазіцыя.

Арганізатары мерапрыемства пакрываюць выдаткі, звязаныя з пражываннем і харчаваннем удзельнікаў. Таксама вітаюць ўнёскі ў памеры 20 еўра для сябраў партнёрскіх арганізацый Ініцыятывы для Сярэдняй і Усходняй Еўропы, 40 еўра – для іншых удзельнікаў.

Кандыдаты мусяць да 7 кастрычніка 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Дадатковая інфармацыя пра воркшоп - на афіцыйнай вэб-старонцы.

Паводле adukacyja.info