Воркшоп "Новай Ўсходняй Сеткі" выдання "The Guardian" для беларускіх журналістаў
Інфармацыйные бюро "Беларусь у фокусе", а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць беларускіх журналістаў, якія пішуць альбо жадаюць пісаць для міжнароднай аўдыторыі на спецыяльны воркшоп спецыялістаў "Новай Усходняй Сеткі" выдання "The Guardian".
Падчас сустрэчы будзе разглядацца пытанне, якім чынам навіны і актуальныя падзеі ў Беларусі асвятляюцца ў англамоўных медыях, а таксама як беларускія журналісты могуць пашырыць і разнастаіць сваю міжнародную аўдыторыю.
Воркшоп праводзіць Энджалі Лістан, намеснік рэдактара "Новай Усходняй Сеткі" выдання "The Guardian". На сустрэчу запрашаюцца журналісты, якія жывуць і працуюць у Беларусі і добра валодаюць ангельскай мовай. Колькасць месцаў абмежаваная, на сустрэчу будуць запрошаныя 10 удзельнікаў. Падрабязнасці ўмоў падачы заяўкі даступныя па спасылцы. Дэдлайн – 17 кастрычніка 2014 года.
Паводле Adukacyja.info.