Воркшоп Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі па Ўсходнім партнёрстве
пан, 2015-02-23 11:27
Еўрапейская акадэмія дыпламатыі (Польшча) сумесна з Фондам імя Конрада Адэнаўэра, кампаніяй PZU, Фондам імя Казіміра Пуласкі (CPF) прапануе воркшоп па еўрапейскай дыпламатыі, які пройдзе 20-24 красавіка 2015 года ў Варшаве. Запрашаюцца ўдзельнікі з краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана).
Мерапрыемства ўключае лекцыі, семінары, дыскусіі, навучальныя візіты па наступных тэмах:
- энергетычная бяспека,
- асновы знешняй палітыкі Еўразвязу і Ўсходняе партнёрства,
- усходнія элементы знешняй палітыкі Польшчы,
- палітычныя і эканамічныя наступствы санкцый,
- воркшоп па публічных прамовах,
- трэнінг па вядзенні перамоваў.
Для ўдзелу ў воркшопы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Падрабязная інфармацыя размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Паводле Diplomats.pl.