Воркшоп Еўрапейскай Акадэміі дыпламатыі

З 20-га па 24-га красавіка 2015 года ў Варшаве Еўрапейская акадэмія дыпламатыі ладзіць воркшоп, прысвечаны тэме Ўсходняга партнёрства, Еўрапейскай палітыкі суседства і знешняй палітыкі Еўразвязу. Праграма ўключае семінары вядучых экспертаў у галіне еўрапейскай знешняй палітыкі, трэнінгі па практычных навыках міжнародных перамоў, стратэгічнаму планаванню і лідарству. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя палітыкі і грамадскія лідары, дзяржаўныя службоўцы, прадстаўнікі НДА, зацікаўленыя ў змяненнях у сваёй краіне.

Праграма навучання ўключае: 40 гадзін лекцый, семінараў, навучальных візітаў і г.д.; сустрэчы з палітыкамі і дыпламатамі Еўразвязу; воркшоп па шматбаковых перамовах і лідарстве. Расклад заняткаў даступны па гэтай спасылцы.

Да ўдзелу ў воркшопе запрашаюцца кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана. Кандыдаты мусяць быць аспірантамі, выпускнікамі ўніверсітэтаў або валодаць доктарскай ступенню. Кошт удзелу складае 535 еўра (з жыллём) і 335 еўра (без жылля). Кандыдатам неабходна прадставіць CV у фармаце "Europass". Анлайн-заяўку неабходна падаць да 1 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя па ўмовах падачы заяўкі размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: +48 22 378 11 99 ці е-мэйл: [email protected] (праграмны каардынатар - Katarzyna Waksmundzka).

Паводле Diplomats.pl.