Воркшоп для эка-журналістаў ва Ўніверсітэце Род-Айленда (ЗША)
З 5-га па 12-га чэрвеня 2016 года Metcalf Institute for Marine & Environmental Reporting (Універсітэта Род-Айленда, ЗША) ладзіць 18-ты штогадовы воркшоп для журналістаў "Глабальныя змены ў прыбярэжных экасістэмах".
Воркшоп пройдзе ў Вышэйшай школе акеанаграфіі Ўніверсітэта Род-Айленда.
Запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы і прафесіяналы, якія зацікаўлены ў экалагічнай тэматыцы. "Metcalf Institute endowment" і прыватныя донары выдаткоўваюць 10 стыпендый на аплату трэнінгу, падарожжа, пражывання, харчавання.
Воркшоп дае магчымасць журналістам даследаваць і зразумець, як дзеянні чалавека ўплываюць на экасыстэмы ўзбярэжжа (прадугледжаны "палявыя" даследаванні, праца ў лабараторыі і класе). Журналісты змогуць лепша зразумець, як навукоўцы ажыццяўляюць даследаванні, навучацца адрозніваць навуковыя крыніцы і атрымаюць неабходныя навыкі працы з навуковымі дадзенымі для падрыхтоўкі матэрыялаў пра экалогію/навуку.
Удзельнікі вокршопу змогуць пазнаёміцца з вядучымі даследчыкамі, экспертамі, іншымі журналістамі.
Кандыдаты мусяць пацвердзіць асвятленне экалагічных тэмаў і жаданне лепш разумець навуковыя метады даследаванняў у лабараторыі і на прыродзе.
Стыпендыя ўключае: аплату пакоя для пражывання, унёска ўдзельніка і пакрыццё дарожных выдаткаў на суму 500 даляраў ЗША (аплата ажыццяўляецца пасля заканчэння праграмы). Міжнародныя журналісты з краін па-за межамі Злучаных Штатаў могуць атрымаць фінансавую падтрымку на падарожжа з памеры 1 тыс. даляраў ЗША.
Кандыдатам неабходна да 5 лютага 2016 года падаць заяўку анлайн.
Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected]. Больш інфармацыі - тут.
Паводле Edu-Active.com.