Візіты ў ЗША па праграме моладзевага лідарства
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае аб прыёме заявак на Праграму моладзевага лідарства, якая заклікана паляпшаць узаемаразуменне паміж народамі Беларусі і ЗША. Вучні старэйшых класаў ва ўзросце 15-17 гадоў у выніку конкурснага адбору наведаюць ЗША ў ліпені 2016 года. Апошні тэрмін падачы заявак – 22 лютага 2016 года.
Праграма праводзіцца амерыканскай некармерцыйнай арганізацыяй “Сусветнае навучанне” (World Learning), якая садзейнічае развіццю асобных лідарскіх навыкаў і спрыяе ўзмацаванню ўстаноў праз адукацыю, устойлівае завіццё і праграмы абмену ў болей чым 60 краінах свету.
Прэтэндэнты на ўдзел у праграме павінны:
- быць ва ўзросце 15-17 гадоў;
- вучыцца ў сярэдняй школе ў Беларусі і быць не ў апошнім класе;
- не быць раней у ЗША;
- вывучаць англійскую мову і быць гатовымі прадэманстраваць свае веды;
- быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
- атрымаць дазвол ад бацькоў альбо апякуноў на ўдзел у праграме;
- прадаставіць запоўненую заяўку ў складзе: эсе, рэкамендацыйных лістоў, а таксама формы дазволу бацькоў.
Праграма фінансуецца ўрадам ЗША і з’яўляецца бясплатнай для ўдзельнікаў.
Больш інфармацыі аб праграме, а таксама форму заяўкі і інструкцыі па яе запаўненню можна атрымаць тут.
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім прэтэндэнтам і прэтэндэнткам і не дыскрымінуе на аснове расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або непрацаздольнасці. Вучні з абмежаванымі магчымасцямі асабліва заклікаюцца да ўдзелу.
Крыніца: USembassy.gov