Віртуальная зімовая анлайн-школа «Дзіджытал-фарматы ў адукацыі і сацыяльным прадпрымальніцтве»
Далучайцеся да зімовай беларуска-нямецкай анлайн-школы Digital4Social, каб даведацца больш пра лічбавыя навыкі і інструменты, патрэбныя для сацыяльнага прадпрымальніцтва ў лічбавую эпоху. Вучыцца вы будзеце ў групе разам з калегамі і каляжанкамі з Беларусі і Германіі. Каб падаць заўяку на ўдзел у курсе, запоўніце гэтую форму да 4 лістапада 2020.
Каго чакаюць на школе: людзей да 30 гадоў з Беларусі і Германіі, якія цікавяцца тэмай сацыяльнага прадпрымальніцтва і лічбавых інструментаў і ўдзельнічаюць у сацыяльных ініцыятывах ці збіраюцца запусціць штосьці падобнае; тых, хто валодае англійскай мовай як мінімум на ўзроўні B2.
Тэмы школы: асновы інтэрнэт-эканомікі, навыкі для сацыяльнага бізнэсу, камунікацыя ў камандзе і з анлайн-супольнасцямі, візуалізацыя інфармацыі, новая этыка адукацыі, лічбавае навучанне, трэнды ў адукацыі і прадпрымальніцтве і не толькі.
- Выкладчыкі школы - эксперты з Германіі, Велікабрытаніі і Беларусі.
- Звярніце ўвагу: мова курса - англійская.
Калі пройдзе школа і які расклад заняткаў?
Школа пройдзе з 14 лістапада па 12 снежня 2020 году. Яна складаецца з стартавай і фінальнай канферэнцый і штотыднёвых сустрэч па аўторках і суботах, а таксама працы на анлайн-платформе. Усе суботнія заняткі адбудуцца з 12 па 16 па бел часе (5 субот запар з 14.11. па 12.12.), плюс 4 сустрэчы вечарам па аўторках: з 17.11. па 8.12. з 18 да 20 гадзін.
Гэты курс рэалізуецца Медыяцэнтрам Тэхнічнага універсітэта Дрэздэна (Германія) у супрацоўніцтве з сацыяльнымі прадпрыемствамі і арганізацыямі трэцяга сектару пры фінансавай падртымцы Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) ды інфармацыйнай падтрымцы Adukacyja.info.
Аб рэзультатах адбору паведамяць не пазней за 9 лістапада. Калі ў вас засталіся пытанні, то звяртайцеся да каардынатаркі курса Таццяны Дашук: [email protected].
Крыніца: adukacyja.info