Віленская школа маладых лідараў і лідарак

Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы аб'яўляе конкурс заявак на 2-ю Віленскую школу маладых лідараў і лідарак. Праграма будзе праходзіць 17-19 кастрычніка 2019 года ў Вільні, Літва. Трохдзённая праграма ўключае сустрэчы і дыскусіі з вядомымі экспертамі, якія вядуць барацьбу з дэзынфармацыяй у сваіх краінах і/або прадстаўленых установах. Неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай (пераважна) ці рускай мове, захаваць яе ў фармаце Word і адправіць арганізатарам па электроннай пошце [email protected] (VYLM Application у тэме ліста) да 12 жніўня 2019.

Школа факусуецца на ліквідацыі пагроз, якiя ствараюцца дэзынфармацыяй, фальшывымі навінамі, прапагандай, кантраляваным доступам да інфармацыі, і накіравана на павышэнне сацыяльнай устойлівасці грамадства. Каб вырашыць гэтыя праблемы, праграма школы выкарыстоўвае метад абмену вопытам і ўрокамі, вынятымі актывістамі ў гэтай галіне. Праграма таксама стварае сетку аднадумцаў, якія могуць працаваць разам і ствараць новыя інавацыйныя падыходы.

Акрамя магчымасці сустрэцца і павучыцца, удзельнікам будзе прадастаўлена:

  • пражыванне з 16 па 20 кастрычніка (4 ночы ў двухмесным нумары);
  • харчаванне;
  • аплата транспартных выдаткаў туды і назад;
  • візавая падтрымка, калі патрабуецца.
     

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • маладыя спецыялісты/кі з Арменіі, Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны, чыя прафесійная дзейнасць і асабістыя мэты звязаны з паляпшэннем працы СМІ;
  • узрост ад 24 да 35 гадоў;
  • мінімум ступень бакалаўра;
  • досвед працы ў галіне журналістыкі, камунікацыі, паліталогіі або грамадзянскай супольнасці / НДА не менш за 3 гадоў.
  • неабходна ведаць ангельскую мову.
     

Нават калі вы не адпавядаеце ўсім пералічаным вышэй крытэрам, вы можаце падаваць заяўку. Удзельнікі/цы будуць адбірацца не толькі на падставе іх кампетэнцыі, але вялікая ўвага будзе надавацца матывацыі і здольнасці ўносіць уклад у агульную мэту. Інавацыйныя падыходы і ідэі вітаюцца!

Крыніца: eesc.lt